Магілёўскія мэдыкі абвінавацілі кіраўніцтва ва ўтойваньні зьвестак пра каранавірус і ў недаплатах
Супрацоўнікі магілёўскай бальніцы хуткай дапамогі вінавацяць адміністрацыю ва ўтойваньні зьвестак пра хворых на каранавірус. Акрамя таго, патрабуюць выплаты абяцаных Лукашэнкам надбавак за працу ва ўмовах пандэміі каранавірусу.