„Табакеркі” працягваюць з’яўляцца побач са школамі і цэркавамі
Каля ўваходу аднаго з храмаў Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці паставілі „Табакерку”.
Дзіўная сітуацыя атрымалася каля царквы Георгія Перамаганосца ў Камянюках, — распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Мы неаднаразова займаліся гэтай тэмай. Збіралі подпісы. З папераменным поспехам. Першы раз мы дамагліся пераносу гэтых шапікаў тытуню на адлегласць 500 метраў ад устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту. Гэта шапікі, якія былі дзяржаўныя. Зараз усталявалі прыватныя шапікі з назвай “Табакерка”. Мы таксама пачалі гэтую кампанію. І нават атрымалі падтрумку шэрагу дэпутатаў.
“Але зараз мы бачым, што такія „Табакеркі” адкрыліся, якія знаходзяцца побач з дзіцячымі садкамі, школамі і нават цэрквамі,” — дадаў грамадскі дзеяч.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце