Кіроўца легкавіка справакаваў аварыю зь мікрааўтобусам пад Гомлем. Адзін пасажыр шпіталізаваны
6 студзеня ў Рэчыцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус, у якім ехалі трое пасажыраў. Аварыю справакаваў кіроўца легкавіка, які моцна затармазіў перад мікрааўтобусам, бо той не саступіў дарогу.