Эліс Бакай – гулец берасцейскага „Дынама”
32-гадовы албанскі атакуючы паўабаронца Эліс Бакай падпісаў двухгадовы кантракт з берасцейскім „Дынама”, – інфармуе афіцыйны сайт клуба. З 2018 года Эліс Бакай абараняў колеры салігорскага „Шахцёра”. У складзе „жоўта-чорных” ён правёў 49 матчаў, у якіх забіў 19 мячоў і аддаў 19 галявых перадач (за апошнія два чэмпіянату гэта найлепшы вынік сярод усіх легіянераў, якія выступаюць у Беларусі), а таксама выйграў Кубак Беларусі-2019. У мінулым сезоне Эліс стаў лепшым гульцом вышэйшай лігі ў сваім амплуа.
Беларускі абаронца Аляксей Рыас трапіў у сферу інтарэсаў менскага „Дынама”. Рыас пакінуў БАТЭ, у складзе якога правёў пяць сезонаў, у снежні 2019 года. У мінулым сезоне Аляксей адыграў 17 матчаў і зарабіў дзве жоўтыя карткі.
Ніхто з беларусаў не патрапіў у спіс 40 топ-праспектаў CHL, адабраных для ўдзелу ў матчы фаварытаў драфта НХЛ
16 студзеня ў Гамільтане, што ў канадскай правінцыі Квебэк, пройдзе матч маладых зорак, якія прэтэндуюць на высокія пікі на бліжэйшым драфце НХЛ. Цэнтральнае скаўцкай бюро наймацнейшай лігі планеты адабрала для ўдзелу ў гульні 40 хакеістаў з трох вядучых юніёрскіх ліг Паўночнай Амерыкі – OHL, QMJHL і WHL. Беларусаў сярод іх няма. У мінулым годзе ў падобным мерапрыемстве ўдзельнічаў абаронца „Флінта” Уладзіслаў Калячонак. Пасля „Флорыда” задрафтавала менчука пад агульным 52-м нумарам.
Ягор Герасімаў саступіў Мартоні Фучавічу ў кваліфікацыі турніру ў Досе
Першая ракетка Беларусі Ягор Герасімаў (98 АТП) завяршыў выступленне на турніры ў Досе. У стартавым матчы кваліфікацыі ён у трох партыях саступіў венгру Мартоні Фучавічу (70) – 4:6, 6:1, 3:6.
Адбылося лёсаванне стартавага раўнду турніру ў Шэньчжэні ў жаночым адзіночным разрадзе, у выніку якога беларускам Арыне Сабаленка (11 ВТА) і Аляксандры Сасновіч (62) выпала супернічаць з пераможцамі кваліфікацыі. Сабаленка пасеяна на турніру пад агульным 2-м нумарам. У мінулым годзе яна выйграла гэты турнір.
15-гадовы Пабла Хуан пабіў рэкорд Неймара
Нападнік бразільскага „Освалда” Пабла Хуан стаў самым юным гульцом, якія прынялі ўдзел у матчы юніёрскага кубка Сан-Паўлу. У дзень гульні c „Понтэ Прэта” яму было 15 гадоў 3 месяцы. Папярэдні рэкорд належаў нападніку „Пары Сен-Жэрмен” Неймару, які ў 2008 годзе прыняў удзел у турніры ва ўзросце 15 гадоў і 11 месяцаў.
Казахстан зраўняў лік у серыі за выжыванне з Германіяй
Зборная Казахстана перамагла каманду Германіі 4:1 (1:0, 1:0, 2:1) у другім матчы серыі за права выступіць у наступным розыгрышы моладзевага чэмпіянату свету. У серыі да дзвюх перамог лік роўны – 1-1. Вырашальная гульня пройдзе 5 студзеня. Казахстан і Германія апынуліся у раўндзе выжывання, таму што занялі апошнія месцы ў сваіх групах. У 2021 годзе на моладзевым чэмпіянаце свету выступіць зборная Аўстрыі, якая заменіць каманду, якая прайграе у пары Казахстан – Германія.