ЗША забілі іранскага генэрала авіяўдарам у Багдадзе
Сулеймані лічыўся адным з самых уплывовых людзей Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі і вайсковых структураў Ірану. Разам з Сулеймані быў забіты намесьнік камандзіра Сілаў народнай мабілізацыі — узброенай групоўкі, што падтрымліваецца Іранам.