Стала вядома, дзе і калі сустрэнуцца ізноў Лукашэнка і Пуцін
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ізноў 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта ў Сочы заявіў міністар эканамічнага развіцця Расеі Максім Арэшкін.
Расейскі міністар дадаў, што «пазіцыі Расеі і Беларусі па нафце і газе на перамовах прэзідэнтаў былі сур’ёзна збліжаныя».
Ён адзначыў, што, калі спатрэбіцца, прэм’ер-міністры і прэзідэнты дзвюх краін могуць стэлефанавацца або правесці дадатковую сустрэчу.
Па словах Арэшкіна, па выніках праведзеных у Сочы перамоваў колькасць спрэчных пытанняў па інтэграцыі зьменшылася.
«Мы разумеем, як па большай частцы з іх прасоўвацца наперад. Нам указанні дадзены. Зараз будзем прапрацоўваць і далей рухацца наперад», — сказаў міністар.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы працягвалася больш за 4 гадзіны. Пасля таго, як кіраўнікі краінаў абмяняліся падарункаі,Лукашэнка пакінуў рэзідэнцыю расейскага прэзідэнта без заявы для прэсы.