Прэзідэнт Польшчы прыбыў у Літву
Анджэй Дуда прыбыў з дэлегацыяй у Вільню для ўдзелу 22 лістапада ў перапахаванні паўстанцаў 1863–64 гадоў.
Прэзідэнт Польшчы ў чацвер 21 лістапада прыбыў з двухдзённым візітам у Літву.
Ён сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай. Дуда прыбыў з дэлегацыяй у Вільню для ўдзелу 22 лістапада ў перапахаванні паўстанцаў 1863–64 гадоў.
Адно з першых месцаў, што ён наведаў, — могілкі Росы, дзе заўтра адбудуцца ўрачыстасьці. Дуда ўсклаў вянок да помніка польскім салдатам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота © DELFI / Andrius Ufartas