Ярмошына: Адмацавальныя пасведчанні? Бязглуздзіца
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць пустой справай выкарыстанне ў Беларусі адмацавальных пасведчанняў, якія б дазвалялі грамадзяніну галасаваць там, дзе ён знаходзіцца на момант выбараў.
Зараз у Беларусі галасаваць можна там, дзе чалавек зарэгістраваны.
– Слухайце, бязглуздзіца. Краіну, якую можна перасекчы за дзень, і даваць адмацавальныя пасведчанні. Калі вельмі хочаш прагаласаваць – з’ездзі да месца свайго жыхарства і прагаласуй. Так, у Расеі створаны цяпер такі праект, які называецца «Мабільны выбаршчык», але, давайце не будзем забываць, гэта страшэнна дорага. У Рэспубліцы Беларусь 9 чалавек на ўсю краіну, якія займаюцца выбарамі. Таму я думаю, што гэтае пытанне адпадзе само сабой, калі мы ўсё такі для падобных выпадкаў прадугледзім электроннае галасаванне, у тым ліку і для замежнага галасавання. Але гэта справа будучыні.
У 2015 годзе Лідзія Ярмошына называла датэрміновае галасаванне альтэрнатывай адмацавальным пасведчанням.
Беларускае Радыё Рацыя