ЦВК вынес каля 30 папярэджаньняў за парушэньні пры зборы подпісаў
Намесьнік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Вадзім Іпатаў паведаміў, што падчас збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты «ёсьць асобныя парушэньні, але яны не зьяўляюцца масавымі».