«Звычайна я ўключаю музыку, калі рэжу трупы» – апублікаваны фрагмэнты запісы забойства саудаўскага журналіста Хашогі
Год таму, 2 кастрычніка 2018 года, вядомы саудаўскі журналіст Джамаль Хашокджы зайшоў у консульства Саудаўскай Арабіі ў Стамбуле і больш зь яго не выходзіў. Турэцкія СМІ з самага пачатку заяўлялі, што яго там катавалі і забілі. Пазьней гэта пацьвердзіла і міжнароднае сьледзтва.