Ферма слімакоў Юркі Іванюка з хутара Курашэва
Да нядаўняга часу яны асацыяваліся з францускай кухняй, сёння карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю ў Польшчы, а іх гадоўля робіцца своеасаблівай галіной сельскай гаспадаркі.
Выкарыстоўваюць іх ў медыцыне, касметалогіі ці проста ядуць. Гаворка ідзе пра слімакоў. Да нядаўняга часу яны асацыяваліся з францускай кухняй, сёння карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю ў Польшчы, а іх гадоўля робіцца своеасаблівай галіной сельскай гаспадаркі.
Кажа Юрка Іванюк з хутара Курашэва, што на Гайнаўшчыне, які ад некалькіх гадоў зхаймаецца гадоўляй афрыканскіх слімакоў:
– Развядзенне слімака – не цяжкая праца. Бо тут самае цяжкае – 25 кілаграмаў, ці мяшок з пашаю. Большых цяжараў тут няма. І кожны, хто мае нейкае жаданне і ўмовы, то можа тым смела займацца. Можа прыстасаваць тую гадоўлю да сваёй праграмы дня ў такі спосаб, каб на ўсё хапала часу. Увогуле гадоўля слімака з’яўляецца спакойным заняткам.
Юрка Іванюк сёння, 22 верасня, ладзіць экскурсію па сваёй ферме слімакоў. Запршае ўсіх зацікаўленых. Пакажа сваю ферму, раскажа пра слімака-гадоўлю ды адкажа на ўсе пытанні. Пачатак а 14-ай гадзіне.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацы