Як беларус стварае інсталяцыі ў Даніі. Іх набываюць найбуйнейшыя фонды сучаснага мастацтва. ФОТА
Выпускнік Каралеўскай дацкай акадэміі мастацтваў, дыджэй радыёстанцыі ў капэнгагенскай хіпі-камуне Крыстыянія, удзельнік праекту складанатэхнічных інсталяцый у Грэнляндыі. 35-гадовы мянчук Ягор Ягуноў становіцца заўважнай асобай у скандынаўскім сучасным мастацтве.