ЗША западозрылі Расею ў выпрабаваньнях ядзернай зброі
У міністэрстве абароны ЗША выказалі асьцярогі з нагоды магчымага правядзеньня Расіяй выпрабаваньняў ядзернай зброі. Пра тое, што Масква можа праводзіць выпрабаваньні малой магутнасьці, заявіў кіраўнік разьведвальнага ўпраўленьня Пэнтагона Робэрт Эшлі.