«Ён надзеў на сябе маску». Маці Пратасевіча лічыць ягоны ўдзел у брыфінгу вымушаным
Паводле Натальлі Пратасевіч, паводзіны ейнага сына на прэсавай канфэрэнцыі 14 чэрвеня — гэта маска, каб «уратаваць сябе, а таксама жыцьцё сваёй дзяўчыны». «Ясна, што яму вельмі моцна пагражаюць», — упэўненая маці журналіста.