Жыхары Вільні здаюць кватэру, інтэр’ер якой натхнёны сэрыялам «Чарнобыль»
Cэрыял «Чарнобыль», які выклікаў у сьвеце хвалю зацікаўленьня да трагічных падзеяў на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, здымаўся пераважна ў Літве. І калі эпізоды ў самой ЧАЭС здымаліся на Ігналінскай АЭС, то кадры з эвакуацыяй людзей з Прыпяці здымаліся ў адным з спальных раёнаў Вільні — Фабіёнішкес.