«Зьвядзеньне да Гітлера» і моўныя анамаліі
Філёзаф Леа Штраўс некалі запусьціў ва ўжытак тэрмін «Reductio ad Hitlerum» — калі погляды ці паводзіны апанэнта абвяшчаюцца неадэкватнымі, бо так выказваўся ці рабіў Адольф Гітлер. Шкада, што ў моўных спрэчках вакол апошняга блогу Яна Максімюка зьявілася процьма падобных закідаў. Ня толькі камэнтатары ў форуме, але і Франак Вячорка ў канцы сваёй палемікі з Максімюком фактычна ставіць таго ў адзін шэраг з Мураўёвым-вешальнікам і Аляксандрам Лукашэнкам, не даючы нейкай канкрэтнай прэзыдэнцкай цытаты па моўным пытаньні. Читать дальше...