III. Паўднёваафрыканскае Акрэсьціна
У кожнай краіны ёсьць сваё Акрэсьціна. Камэра Нэльсана Мандэлы ў Яганэсбургу выглядае гэтаксама як тая, у якой летась пасьля Плошчы я сустракаў Новы Год. Бэтонная падлога, бэтонныя сьцены, «ачко» і «кармушка» ў дзьвярах. І ніякай сувязі са сьветам... — А як выглядала твая камэра? — запытаўся я ў Марыё, кубінскага ўдзельніка нашай сустрэчы. Яго нядаўна вызвалілі, ён адседзеў 6 гадоў за тое, што крыкнуў «НЕ — рэжыму Кастра!». Вызвалілі з умовай, што ён спакуе рэчы і выедзе з краіны. Цяпер ён у Гішпаніі. Читать дальше...