Хай клявешчуць
Прыяжджае журналіст Радыё Свабода ў калгас напісаць рэпартаж пра вёску. А там каровы ня доеныя, даяркі п’яныя, жыта ня зжатае, трава не пакошаная. Прыбягае да старшыні калгасу яго намесьнік: — Ну, што рабіць будзем? Напіша ж пра ўсё, гад. — Старшыня падумаў-падумаў дый махнуў рукой: — Ай, хай клявешчуць. (Беларускі народны гумар) 14-га лютага, у дзень пакараньня самага вядомага савецкага сэксуальнага маньяка Андрэя Чыкацілы, КДБ раптам чамусьці заклапаціўся «беспрэцэдэнтнай кампрамэтацыяй органаў кіраваньня дзяржавай... Читать дальше...