Аварыйная пасадка самалёта ў Шарамецьеве: загінулі 13 чалавек
Яшчэ 6 чалавек абгарэлі, таксама пра частку пасажыраў, якія былі на борце, няма звестак.
Ахвярамі жорсткай пасадкі самалёта Sukhoi Superjet у маскоўскім Шарамецьеве і пажару на лайнеры сталі як мінімум 13 чалавек. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на крыніцу ў медыцынскіх службах.
Лайнер загарэўся ў паветры, пасля чаго пілоты здзейснілі жорсткую пасадку.
Паведамляецца, што яшчэ 6 чалавек абгарэлі, таксама пра частку пасажыраў, якія былі на борце, няма звестак.