Макей і прадстаўнікі дыпкорпуса 22 сакавіка наведаюць Хатынь
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса 22 сакавіка наведаюць мемарыяльны комплекс „Хатынь”. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Праграмай прадугледжана экскурсія па мемарыяльным комплексе і цырымонія ўскладання вянка і кветак да Вечнага агню.
Вёска Хатынь 22 сакавіка 1943 года папоўніла спіс тысяч беларускіх населеных пунктаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 149 жыхароў Хатыні, у тым ліку 75 дзяцей, жывымі былі спалены гітлераўцамі. Цяпер на месцы вёскі знаходзіцца вядомы ўсім свеце мемарыяльны комплекс „Хатынь”.