«Сьмярдзючы» завод у Сьветлагорску маюць запусьціць увосень
Завод беленай цэлюлёзы, пабудаваны ў Сьветлагорску кітайцамі, плянуюць запусьціць у жніўні-верасьні. Цяпер там ідуць пусканаладачныя працы. Мясцовыя жыхары абураныя смуродам і шкоднымі выкідамі з заводу.