Добавить новость





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Залатая дзясятка кніг 2011 году. Уладзімер Някляеў. Лісты да Волі

Мы працягваем распавядаць пра кнігі, якія паводле меркаваньня дваццаці двух экспэртаў нашага радыё, склалі Залатую дзясятку-2011. Гэтым разам гаворка пойдзе пра кнігу «Лісты да Волі» Уладзімера Някляева, якая займае другі радок дзясяткі найлепшага, што выдадзена летась.



«Лісты да Волі» — гэта кніга турэмнай лірыкі, якая зьявілася з друку пры канцы мінулага году пад грыфам беларускага інфармацыйнага цэнтру ў Вільні. Яе склалі тры дзясяткі вершаў, паэма «Турма», уступ аўтара і ягонае апошняе слова на судзе. Значная частка гэтых твораў упершыню прагучала на нашым радыё ў праграме «Верш на Свабоду», прычым многія паэт здолеў перадаць з-за турэмных кратаў ды з пад хатняга арышту.





Праз краты, праз калючыя драты

Апоўначы усьміхнулася мне ты,

І я заснуў —

і праз драты,

праз краты

З тваёй усьмешкай

паляцеў

дахаты.

6.01.2011







У выходных дадзеных пазначана, што кніга падпісана ў друк 19 сьнежня 2010 году. І сапраўды, калі б не было гэтае даты ў жыцьці паэта і кандыдата на прэзыдэнта, не было зьбіцьця, выкраданьня з больніцы і саракадзённага зьняволеньня ў «амэрыканцы», не было хатняга арышту і прысуду — не было б і гэтае кнігі. І многія чытачы параўноўваюць «Лісты да Волі» Уладзімера Някляева зь «Лістамі з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.





Паэтка Аксана Спрынчан, якая дарэчы, лічыць кнігу Някляева найлепшай паэтычнай кнігай мінулага году, знайшла ў ёй падабенства з творамі Каліноўскага ня толькі па турэмным месцы напісаньня. Ёсьць у творах гэтых аўтараў і іншыя аналёгіі.




«Для мяне „Лісты да Волі“ — найлепшая кніга паэзіі 2011 года. Іначай быць і ня можа. Увесь год думкі пра вязьніцу і волю былі са мною ці не штодзённа. Толькі былі б жывыя тыя, хто ў няволі, і толькі б жылі, а не існавалі беларусы, якія не ў вязьніцы.



У беларускай літаратуры найкаштоўнейшыя лісты для мяне — з-пад шыбеніцы і зь вязьніцы...



Да Мары (Марыські) зьвяртаўся Кастусь Каліноўскі. Да Волі праз паўтара стагодзьдзя — Уладзімер Някляеў. Імёны жанчын, да якіх пішуць, пацьвярджаюць — у беларусаў каханьне немагчыма адзьдзяліць ад любові да Радзімы.



Колькі словаў ня толькі пра зьмест, але і форму. Жыцьцё само абрала для кнігі аркушы ў краткі і стварыла незвычайнае завяршэньне — „апошняе слова“. Пры гэтым „апошняе слова“ Ўладзімера Някляева нібыта прамаўляе: „Напачатку было Слова і Слова было Богам“. Я веру гэтым лістам».





Першы верш кнігі пазначаны датай студзеня 2011 году.



Як плашчаніца, бел-чырвона-бела

Лунаў над лёсам сымбаль Твой сьвяты...

Калі удыхнуў Гасподзь душу мне ў цела —

Ёй стала Ты.



Ты, Воля беларуская, Ты, мара

Крывіцкая, Ты, крэўная мая!..

Калі Табе патрэбная ахвяра —

Ёй стану я.



Пасьля гэтага першага кожны студзенькі дзень мінулага году зьяўляўся новы верш зьвязененага паэта. Апошні з гэтае нізкі напісаны ужо дома, але усё роўна пад пільным вокам ахоўнікаў.



Нечакана легла карта

Мне й табе.

Днём і ноччу ў хаце варта

КДБ.



Пад гэтымі радкамі стаіць дата 01.02.2011.



«Лісты да Волі» — гэта кніга, аналягаў якое ня ведае сучасная беларуская паэзія. Хоць у гістарычнай рэтраспэктыве такое здаралася. І ня толькі ўжо згаданыя «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага" былі напісаныя ў турме. Кароткі экскурс на тэму Леаніда Дранько-Майсюка.




«Беларуская паэзія, створаная ў турмах, — гэта вялікая тэма. Адразу згадваецца Алесь Гарун і яго „Катаржнае пісьмо“. Таксама ж згадваюцца творы Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Хведара Ільяшэвіча, Міхася Машары — творы, якія зьявіліся ў віленскіх Лукішках. І ў гэтым зьвязку немагчыма таксама ня ўспомніць і лягерную творчасьць вялікай Ларысы Геніюш.



Аднак жа паэзія Ўладзімера Някляева — якасна іншая, бо яна створаная ня ў царскім, польскім ці савецка-сталінскім астрозе. Яна створаная ва ўласна беларускай турме. Гэта вельмі істотная розьніца.



І паэзія Ўладзімера Някляева — гэта яшчэ і душа лягальнага, законнага палітыка, за якога прагаласавалі на вядомых выбарах сотні і сотні тысяч людзей.



А яшчэ творчасьць Уладзімера Някляева — зьява ня толькі беларуская, а больш маштабная. Па адыходзе Васіля Быкава Уладзімер Някляеў выконвае ў вялікім літаратурным сьвеце тую ж функцыю: ён самы вядомы, самы рэнэсансны і самы знакаміты беларускі пісьменьнік.



І апошняе. Турэмная лірыка нашага геніяльнага творцы адрасная. Яна мае прысьвячэньне. Яна ахвяраваная Вользе — тоненькай, грацыёзнай, прыгожай і вельмі сьмелай жанчыне. Бяз Вольгі такіх вершаў не было б. Выходзіць — самыя лепшыя жонкі ў нас, у беларускіх паэтаў».



Турэмная кніга Уладзімера Някляева выдадзеная на адмысловай паперы, якая нагадвае адначасова і вучнёўскі сшытак у клетачку, і турэмныя краты.



...Цяпер, калі ты не са мной,

Не на плячы маім, не побач,

З турмой я засынаю ў поўнач

І прачынаюся з турмой.



З турмы ў турму пішу лісты:

«Каханая мая! Сьвятая!..»

І што не прачытала ты —

Турма ўначы са мной чытае.



Зьбірае ўсе да аднаго

Мае маленьні, таямніцы,

І тое сьніць са мной, чаго

Табе ніколі не прысьніцца.



Я цалаваўся зь ёю ў сьне,

Яна ў маіх абдымках спала!

«Ты закахаесься ў мяне!» —

Турма мне горача шаптала.



І не было такога сна,

Каб у якой нары ваўчынай

Табой не сьнілася яна

І не была маёй жанчынай.





...Каханая! Цябе адну

Кахаю!.. А турма зьмяёю

Шыпіць, вяртаючы са сну,

Дзе зноў табе я здрадзіў з ёю.



Ва ўсім падманка і падменка,

Яна спяшала ў сон: «Хутчэй!..»



І падала

твая сукенка

З яе аголеных плячэй.



Каб мне

табой

да ранку сьніцца,

Яна пярсьцёнак залаты

І залатыя завушніцы

Здамала, як здымаеш ты.



І кожны жэст — як твой, адзіны,

І кожны рух яе такі,

Як плаўны, лёгкі, лебядзіны,

Лятучы ўзмах тваёй рукі.



Паэма «Турма» — гэта канцэнтрацыя болю, роспачных развагаў у кароткіх перапынках паміж допытамі і катаваньнямі і скрушлівых высноваў аўтара пра беларускую рэчаіснасьць.



...Турма ў турме — і воля ў ёй.

Усе за кратамі ў краіне,

Дзе дух крывіцкі нема гіне,

Разьняты з моваю сваёй.



Чытачы кажуць, што ўсе творы кнігі сьведчаць пра тое, што Уладзімер Някляеў застаўся паэтам у зусім непаэтычных умовах ды абставінах. Чым, уласна, як зазначае каардынатар прэміі «Гліняны Вялес» Алесь Аркуш, і адрозьніваецца гэтая кніга ад іншых турэмных кніг беларускіх аўтараў, жанру, які па-ранейшаму не перастае быць надзённым для беларускіх пісьменьнікаў.




«На жаль, вось такія кнігі, прысьвечаныя турэмнаму зьняволеньню, ужо маюць у Беларусі пэўную традыцыю. Тут можам згадаць і Францішка Аляхновіча з ягонай славутай кніжкай „У кіпцюрох ГПУ“, можам згадаць і кнігу Славаміра Адамовіча „Каханьне пад акупацыяй“. І вось новая кніга Уладзімера Някляева. Бадай, з усіх гэтых кніг яна найбольш мастацкая і найбольш вартая ў сэнсе літаратуры. Някляеў на зьдзіўленьне застаецца паэтам у любых сытуацыях. Ці то ён знаходзіцца на выгнаньні ў эміграцыі, ці то ён у родных сваіх мясьцінах у Крэве, ці ён у турме — паўсюдна ён паэтычна асэнсоўвае тое, што зь ім адбываецца. І гэтае асэнсаваньне адбываецца надзвычай шчыра, бо асаблівасьць някляеўскіх вершаў — то гэта якраз вось такая гранічная шчырасьць. Таму гэтая кніга проста не магла быць незаўважанай. Яе заўважылі і чытачы, яе заўважылі і выдаўцы, яе заўважылі і ў далёкім замежжы. І я думаю, што гэтае месца яе ў дзясятцы лепшых кніг — справядлівае месца».



Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net