Добавить новость





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Не пісьменьнік ― а пісьменьніца, не ляўрэат ― а ляўрэатка, не набэліянт ― а набэліянтка

Сёньня за Сьвятлану Алексіевіч, як за Гамэра, спаборнічаюць некалькі краін, але хачу паправіць аратараў, якія спрачаюцца, беларускі, расейскі ці ўкраінскі пісьменьнік атрымаў сёлета Нобэля па літаратуры. У мяне новая інфармацыя для вас, шаноўныя: ніякі пісьменьнік у 2015 годзе гэтую ўзнагароду не атрымліваў. Узнагароду атрымаЛА пісьменьніЦА, аўтарКА мастацка-дакумэнтальнай прозы Сьвятлана Алексіевіч. І цяпер яна ― ляўрэатКА Нобэлеўскай прэміі. Першай у гісторыі Беларусі.



«Баба, што яна можа напісаць пра вайну»


Прыкладна год таму на закрытай сустрэчы я спытала ў Сьвятланы Алексіевіч, ці сутыкалася яна з сэксізмам, зьневажаньнем паводле таго, што яна жанчына, падчас сваёй працы. Натуральна, што адказ Сьвятланы быў станоўчым.


«Баба, што яна можа напісаць пра вайну», ― такія ацэнкі чула Алексіевіч, калі яна прыехала ў Аўганістан.


«На Захадзе <...> ніколі мужчыну ў галаву ня прыйдзе, што міністрам абароны ня можа быць жанчына. Там ніхто ня будзе казаць „гэта ня бабская справа“. Беларускае грамадзтва безумоўна патрыярхальнае. Калі я была маладая, то адчувала гэта. Але калі выходзіш на пэўны ўзровень посьпеху, тады мужчыны неяк прыціхаюць. Памятаю, адна вельмі вядомая афрыканская паэтка казала, што ў яе вельмі добры муж, бо ён падпісаў афіцыйную паперу, у якой дазволіў ёй пісаць вершы. А мог і не падпісаць. Хачу сказаць дзяўчатам, што прафэсія пісьменьніка патрабуе моцнага характару і ўменьня адстойваць сябе». 


«Гэты чалавек напалову ўкраінец, напалову беларус», — кажа пра Сьвятлану Алексіевіч старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў у камэнтары Свабодзе, як і многія камэнтатары, таксама не скарыстаўшыся параўнальна багатымі ў беларускай мове магчымасьцямі ўжываць фэмінітывы ― словы, якія дазваляюць ясна перадаць, што гаворка ідзе пра жанчыну. Па-беларуску можна лёгка сказаць: гэты чалавек ― украінка, беларуска.



Ня толькі дасягненьні жанчын могуць адчужацца праз мову, але нават іх існаваньне вельмі часта выключаецца падобным чынам.


Ня толькі дасягненьні жанчын могуць адчужацца праз мову, але нават іх існаваньне вельмі часта выключаецца падобным чынам. Каму не даводзілася бачыць у навінах фотаздымкі студэнтак з подпісам — «студэнты». Паспрабавалі б падпісаць наадварот. За тысячагодзьдзі патрыярхату мовы прыставаліся пад мужчынацэнтрызм. Калі мова, такая, як беларуская, мае граматычную катэгорыю роду, лічыцца, што дастаткова назваць назоўнік у мужчынскім родзе — і ён будзе ўключаць у сябе і мужчын, і жанчын. Але гэта ня ёсьць праўдай.


Учора ўночы мне прысьніўся страшны сон: я праводзіла лінгвістычны экспэрымэнт сярод сябраў Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Папрасіла паддосьледных намаляваць «пісьменьніка». У адказ атрымала стос паперак з ацэнкамі маёй прыгажосьці па трохбальнай сыстэме. Так мая падсьвядомасьць кампактна пераказала жаночую рэчаіснасьць. Мае словы не былі пачутыя, замест — мая зьнешнасьць падпала пад ацэнку. У сьне мой экспэрымэнт праваліўся. Але, думаю, у рэальнасьці яго можа паўтарыць хто заўгодна. Цікава, якая прапорцыя ў вас атрымаецца. Колькі чалавек, калі гэта не фэміністкі, намалююць жанчыну? Мой прагноз — нуль. Напішыце мне, калі я памыляюся. Не, я ня веру ў тое, што словы ў мужчынскім родзе адлюстроўваюць існаваньне жанчын.



Рэха гістарычнага жаночага бяспраўя напоўніцу выяўляецца праз мову.


Рэха гістарычнага жаночага бяспраўя напоўніцу выяўляецца праз мову. Найвядомейшыя расейскія паэткі Марына Цьвятаева і Ганна Ахматава настойвалі на тым, што яны «поэты», не прымаючы слова «поэтесса», за якім замацавалася паблажлівае адценьне. І гэта ня дзіва, ― і ў расейскай мове фэмінітывы, як і паўсюль, найперш зьяўляліся ў нізкастатусных, нізкааплатных сфэрах дзейнасьці, якія збольшага займалі жанчыны: «секретарша», «прачка»... Гэтак сама і Сьвятлана Алексіевіч часта абірае для сябе слова «писатель».


Адна мая знаёмая пасьлядоўна адмаўляецца называць сябе па-беларуску дырэктаркай ― толькі дырэктарам. Хаця беларуская мова ляяльнейшая да жанчын за расейскую, прычынай чаму я падазраю лагаднейшы ў прававым сэнсе культурна-гістарычны кантэкст. Як на мяне, дырэктарка гучыць цалкам годна. Параўнайце з «директриссой» и «директоршей» у рускай мове.


У сьпелых грамадзтвах пытаньне крытыкі мовы што да адлюстраваньня жанчын узьнімаецца даўно. Для вырашэньня праблемы прапануецца два варыянты. Альбо выкарыстоўваць нэўтральныя словы, як, напрыклад, у швэдзкай, дзе нядаўна ў слоўнікі афіцыйна быў уведзены займеньнік hen, які можна ўжываць, калі невядома, пра жанчыну ці мужчыну ідзе гаворка, замест ранейшага паўсюднага ў такіх выпадках han (ён). Альбо пашыраць выкарыстаньне слоў, якія маркіруюць прысутнасьць жанчыны (і гэта найхутчэй наш шлях), хаця, як я ўжо згадвала, у цэлым жаночыя граматычныя катэгорыі ў нашым успрыняцьці паніжаюць статус чалавека, і гэта таксама ёсьць вялікай праблемай.



Патрыярхальныя грамадзтвы са скепсісам, калі не з пагардай ставяцца да працы і дасягненьняў жанчын у «традыцыйна мужчынскіх» сфэрах.


Патрыярхальныя грамадзтвы са скепсісам, калі не з пагардай ставяцца да працы і дасягненьняў жанчын у «традыцыйна мужчынскіх» сфэрах ― інтэлектуальнай дзейнасьці, грошай і ўлады. Але некаторыя жанчыны ўсё ж патрапляюць пераадолець гэтую гумовую сьцяну грамадзкага скепсісу, якая ўвесь час хоча адкінуць цябе назад на тваё «бабскае месца».


Але вернемся да Сьвятланы Алексіевіч.


Сьвятлана Алексіевіч, жанчына, сёньня знаходзіцца на Алімпе сваёй прафэсіі, у вельмі моцнай пазыцыі. Яна бясспрэчна мае аўтарытэт у сьвеце. І вельмі важна ў такіх выпадках карыстацца магчымасьцю апаніраваць традыцыйнаму узусу мовы і замацоўваць станоўчы кантэкст для фэмінітываў.


У сучаснай Беларусі нам, жанчынам, варта дабівацца таго, каб з намі лічыліся як з тымі, кім мы ёсьць, не прыкрываючыся словамі ў мужчынскім родзе.


Таму, так ― пісьменьніца, ляўрэатка, набэліянтка. У нас за гэтымі словамі ёсьць зьдзейсьненая перамога.

Ria.city
Загрузка...

Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net