Добавить новость





160*600

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Актуальные новости сегодня от ValueImpression.com


Опубликовать свою новость бесплатно - сейчас


Ідэальны байкот

Тэма байкоту працягвае дамінаваць у беларускіх мэдыях. «Хартыя-97» на мінулым тыдні амаль штодня знаходзіла новага прыхільніка байкоту, які практыкаваўся ў красамоўных азначэньнях у адрас тых, хто ў выбарах удзельнічае. «Здрада», «вар'яцтва», «гульня па правілах улады» - вось кароткі пералік словаў, якімі характарызуецца ўдзел.

 

Тым часам, гартаючы біяграфію аднаго грузінскага апазыцыйнага лідэра, я сутыкнуўся з вельмі цікавай ініцыятывай. Якую можна лічыць амаль ідэальным байкотам (калі такое словазлучэньне наогул магчымае). Паколькі беларуская палітыка хворая на рэдукцыю ўсіх магчымых опцыяў да двух найбольш спрэчных (і скандальнае высьвятленьне адносін на гэты конт), вырашыў распавесьці пра гэты «трэці шлях» пратэсту супраць сфальсыфікаваных выбараў. Можа, каму будзе карысна.

 

2008 год. Аб'яднаная апазыцыя Грузіі ўдзельнічае ў парлямэнцкай кампаніі. Усе палітыкі блёку «Аб'яднаная апазыцыя – Нацыянальная Рада – правыя» лічаць, што выбары недастаткова празрыстыя і сумленныя. Але яны не здымаюцца з гонкі. Яны не робяць такога падарунка Саакашвілі. Яны добра разумеюць, што дзеля захаваньня добрага твару Саакашвілі патрэбна будзе прапусьціць у парлямэнт некалькіх апазыцыянэраў. Так і адбываецца. 11 чалавек ад апазыцыі «перамагаюць» на выбарах. І вось, 11 цяпер ужо дэпутатаў гучна заяўляюць аб тым, што выбары – сфальсыфікаваныя. Што дэпутатаў не выбраў народ. «У нас няма маральнага права працаваць у такім парлямэнце», - кажуць яны.

 

І палітыкі... адмаўляюцца ад мандатаў. Некалькі чалавек публічна ірве свае дэпутацкія пасьведчаньні – у знак пратэсту супраць непразрыстасьці выбараў, на якіх яны «перамаглі», астатнія проста робяць публічныя заявы. У парлямэнце Грузіі – 150 месцаў. 11 мандатаў з 150-ці – вельмі значная лічба.



Пройдзе 2 гады і грузінскі парлямэнт вернецца да гэтай праблемы. На адным  верасьнёўскім паседжаньні 2010-га года быў прыняты закон, што дазваляў тым, хто адмовіўся ад мандата, дэпутацкі статус сабе вярнуць. Але большасьць «адмоўнікаў» гэтай магчымасьцю не скарысталася.

 

Што цікава, гэтую тэхналёгію дыскрэдытацыі выбараў з дапамогай адмовы ад мандатаў прыдумалі не грузіны. У 2005 годзе адбыліся выбары ў парлямэнт Азэрбайджану. У той час, калі камісіі лічылі галасы, вылучэнцы ад «Азалтыг», «Нацыянальнага адзінства», «Новай палітыцы» (агульным лікам – 500 чалавек!) заявілі аб фальсыфікацыях, аб тым, што кампанія адбывалася ў атмасфэры страху і г. д. Дык вось, пасьля таго, як былі агучаныя вынікі, 2 дэпутата заявілі аб тым, што адмаўляюцца ад свайго статусу. Адзін з гэтых двух дэпутатаў – Лала Шовкет Гаджыева, лідэр Руху Нацыянальнага адзінства. За ўвесь тэрмін працы парлямэнта яна не пагадзілася вярнуцца ў яго.



Можна спрачацца аб эфэктыўнасьці гэтых акцыяў. Можна казаць пра тое, што буйнога палітычнага крызысу ў Грузіі і Азэрбайджану яны не выклікалі.

Але мне падаецца, іх тэхналягічная вартасьць куды большая за тое, што ўяўляе з сабе беларускі байкот. Чаму?

 

1.     Беларускі байкот у вачах насельніцтва – байкот маргіналаў. Што такое беларускія выбары вачамі насельніцтва – таксама вялікае пытаньне, але насельніцтва добра ўсьведамляе, што па выніках гэтых выбараў у кабінэтах будынка на плошчы Незалежнасьці зьяўляюцца людзі, якія могуць дапамагчы з працёкам даха ці атынкоўкай дома. І вось, калі нейкі дзядзька з вуліцы адмаўляецца ад удзелу – гэта незаўважна. А вось калі дэпутат адмаўляецца ад мандата – гэта моцна. Гэта жэст. Бо чалавек мог насіць пінжак, езьдзіць  на службовай «Вольва» і харчавацца ў танным буфэце пад Авальнай заляй. І адмовіўся ад усяго толькі таму, што выбары былі дрэнныя. Дык варта слухаць!

 

2.    «Ідэальны байкот» у параўнаньні са звычайным беларускім байкотам прадугледжвае тое, што кандыдат не анулюе рэгістрацыю напярэдадні галасаваньня. Ён будзе ў сьпісах і бюлетэнях. Такім чынам, калі кандыдат моцны, гэта вымусіць камісіі хітрыць, каб забясьпечыць перамогу «афіцыйнага» кандыдата. А «хітрыкі» можна зафіксаваць і выкласьці ў Сеціва, справакаваўшы тое масавае абуджэньне Сеціва, пра якое піша Павал Севярынец («калі мільёны беларусаў даведаюцца пра факты фальсыфікацый» і г. д.).

 

3.     Ужо зараз прыкладна зразумела, хто будзе тымі апазыцыянэрамі, што могуць патрапіць у Палату Прадстаўнікоў. Пры гэтым зразумела і тое, ЯК яны туды патрапяць. Дык пытаньне: Аляксандр Уладзіміравіч, вы зьбіраецеся працаваць у такім парлямэнце? Ці не будзе вам сорамна за такую перамогу, за гэты чырвона-зялёны значок? Замест высьвятленьня адносінаў вакол удзелу-байкоту, апазыцыя магла б зьяднацца вакол тэзісу аб тым, што выбары не зьяўляюцца празрыстымі. Гэты тэзіс падзяляюць, здаецца, усе.



І вось, чаму б не працягнуць думку: калі нехта на гэтых выбарах у парлямэнт праходзіць, ён, ужо ў статусе дэпутата, кажа тое ж самае. Не сьцьвярджае, што вакол яго выбары былі дрэнныя і толькі ў ягонай акрузе – сумленныя, і ў выніку гэтага цуду ён перамог. Не! Усе пераможцы адназначна кажуць аб тым, што несумленнай была і іх перамога. І супольна здымаюцца.

 

4.     Той, хто пераадолеў спакусу (прызнаць сабе пераможцам, атрымаць кабінэт і значок), пераадолее і рэжым.

 

5.     «Ідэальны байкот» не дазволіць выбарам яшчэ больш разьяднаць дэмакратычныя сілы. Бо калі два-тры апазыцыянэры робяцца дэпутатамі, у краіне пачынае фармавацца «лагодная апазыцыя». Якая ў 2013-м годзе, калі краіна сутыкнецца з неабходнасьцю новых крэдытных пазык з Захаду, стане марыянэткай, што рэалізуе «палітычную рэформу» (кажуць ужо нават пра «партыйныя сьпісы» да наступных парлямэнцкіх выбараў).

 

6.     “Policy failure” стратэгіі «ідэальнага байкоту» адбываецца тады, калі ў парлямэнт не праходзіць Мілінкевіч і іншыя «нашы». У гэтым выпадку пасьля агучваньня вынікаў варта сканцэнтравацца на тым, на чым прыхільнікі байкоту канцэнтруюцца зараз: давядзеньня да насельніцтва тэзы аб несумленнасьці выбараў. Адрозьненьне - ў тым, што перад гэтым можна паспрабаваць нешта зрабіць.


Загрузка...

Читайте на сайте

Другие проекты от 123ru.net








































Другие популярные новости дня сегодня


123ru.net — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.



Новости 24/7 Все города России




Загрузка...


Топ 10 новостей последнего часа






Персональные новости

123ru.net — ежедневник главных новостей Вашего города и Вашего региона. 123ru.net - новости в деталях, свежий, незамыленный образ событий дня, аналитика минувших событий, прогнозы на будущее и непредвзятый взгляд на настоящее, как всегда, оперативно, честно, без купюр и цензуры каждый час, семь дней в неделю, 24 часа в сутки. Ещё больше местных городских новостей Вашего города — на порталах News-Life.pro и News24.pro. Полная лента региональных новостей на этот час — здесь. Самые свежие и популярные публикации событий в России и в мире сегодня - в ТОП-100 и на сайте Russia24.pro. С 2017 года проект 123ru.net стал мультиязычным и расширил свою аудиторию в мировом пространстве. Теперь нас читает не только русскоязычная аудитория и жители бывшего СССР, но и весь современный мир. 123ru.net - мир новостей без границ и цензуры в режиме реального времени. Каждую минуту - 123 самые горячие новости из городов и регионов. С нами Вы никогда не пропустите главное. А самым главным во все века остаётся "время" - наше и Ваше (у каждого - оно своё). Время - бесценно! Берегите и цените время. Здесь и сейчас — знакомства на 123ru.net. . Разместить свою новость локально в любом городе (и даже, на любом языке мира) можно ежесекундно (совершенно бесплатно) с мгновенной публикацией (без цензуры и модерации) самостоятельно - здесь.



Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net