Парлямэнт Вэнэсуэлы абвясьціў Нікаляса Мадуру ўзурпатарам
Парлямэнт Вэнэсуэлы абвясьціў прэзыдэнта краіны Нікаляса Мадуру ўзурпатарам. Нацыянальная асамблея, большасьць у якой належыць апазыцыі, лічыць несапраўднымі ўсе рашэньні, якія прымае кіраўнік дзяржавы.