«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову. ВІДЭА
Матэа Брандалік зь дзяцінства захапляецца мовамі. Дзяўчыну можна назваць сапраўдным паліглётам: яна свабодна гаворыць на 15 мовах. Адна зь іх — беларуская. У размове са Свабодай яна распавяла пра любоў да беларушчыны, патлумачыла, чаму Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк і чаму мову варта шанаваць.