Кіраўніца крамаў duty free назвала недэмакратычным сваё пераабраньне на старшыню асацыяцыі гімнастыкі
Кіраўніцу сеткі «Беламаркет дʼюці фры» Алену Скрыпель 7 сьнежня аднагалосна пераабралі на старшыню прэзыдыюму Беларускай асацыяцыі гімнастыкі. Кандыдатура Скрыпель была адзінай на выбарах, кандыдата-спартоўца паабяцалі прадставіць наступным разам.