Як «НТВ» купляе ўкраінскіх экспэртаў на эфіры
«Роля ўкраінцаў, якія прыяжджаюць на фэдэральныя тэлеканалы ў Расеі — ня ў тым, каб яны прадстаўлялі пункт гледжаньня, а ў тым, каб яны выступалі блазнамі», — упэўнены Сяргей Сідарэнка. Яму прапаноўвалі 150 даляраў за прыезд у Маскву і ўдзел у тэлешоў каналу НТВ.