Палута Бадунова — першая жанчына-пісьменьніца Беларускай Народнай Рэспублікі
У лістападзе ў Вільні мае выйсьці з друку першая кніга твораў Палуты Бадуновай. Гэтым будзе вернуты зь нябыту яшчэ адзін яскравы талент першай сакратаркі-міністаркі ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.