У Гомлі яфрэйтара пакаралі «хатняй хіміяй» за дзедаўшчыну
2 гады «хатняй хіміі» атрымаў за дзедаўшчыну яфрэйтар войскаў супрацьпаветранай абароны. Паводле абвінавачаньня, Павал Красільнікаў прымушаў салдат адціскацца, прысядаць, стаяць на галаве і сьпяваць пры гэтым.