Чаму Кіеў адмаўляе замежным вэтэранам АТА ў атрыманьні ўкраінскага грамадзянства
Днямі ў Кіеве перад Вярхоўнай Рады Ўкраіны адбылася акцыя з патрабаваньнем легалізаваць замежных добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны на Данбасе. Некалькі беларускіх добраахвотнікаў прыкавалі сябе кайданкамі да агароджы на вуліцы непадалёк ад адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта.