У фільме пра Янку Купалу ўсе героі «будуць размаўляць на сваіх мовах»
На «Беларусьфільме» здымаюць фільм пра Янку Купалу з працоўнай назвай «Пакуль будзе неба». У сацсетках зьявілася інфармацыя, што нацыянальны праект пра клясыка здымаюць па-расейску, аднак Мінкульт і «Беларусьфільм» абверглі гэта — фільм будзе шматмоўны.