Міліцыя: Мы не выкідалі затрыманую ў лесе
Афіцыйны прадстаўнік Упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму Сяргей Басько сказаў Свабодзе, што міліцыянты ўначы не выкідалі затрыманую жанчыну ў лесе, а выпусьцілі яе з участку. А кайданкі ёй сапраўды надзелі, але пасьля прынамсі пяці законных патрабаваньняў праехаць на мэдычныя агледзіны.