Крэматорый для Калінінграду, прыдуманы беларускай у Празе
Адважылася вырвацца за мяжу, вывучыла чэскую мову дзеля адукацыі, сама зарабляла на жыцьцё і вучобу цягам 6 гадоў, прыдумала нечаканую тэму для дыплёмнага праекту, была ўжо авансам прынятая на працу і — у дзень абароны дыплёму пацярпела паразу. Гэта кароткія штрыхі жыцьцяпісу Вольгі Смольнікавай, родам з Магілёву.