Адвакат Зянковіч пра Курапаты: «Мы павінны шукаць, як рэстаран будзе суіснаваць з мэмарыялам»
Амэрыканскі адвакат Юрась Зянковіч, сябра партыі БНФ, былы дэпутат Менскага раённага і Ждановіцкага сельскага саветаў чарговы раз наведаў Беларусь і паспрабаваў разабрацца з канфліктам вакол новай рэстарацыі каля Курапатаў.