«Прыходзілі ў лапцях і думалі, што мяч — гэта для боксу». Як беларусы вучыліся гуляць у футбол
![«Прыходзілі ў лапцях і думалі, што мяч — гэта для боксу». Як беларусы вучыліся гуляць у футбол](https://gdb.rferl.org/DBEBFA66-E3D4-4221-BEDB-69A02D5E179F_cx0_cy10_cw0_w800_h450.jpg)
На радзіме футболу ў Ангельшчыне адлік гісторыі гэтага віду спорту вядзецца ад 1863 году. Першую футбольную асацыяцыю і правілы ангельцы стварылі тады, калі ў Беларусі адбывалася паўстаньне Каліноўскага.