8 чэрвеня падчас пратэсту супраць рэстарацыі каля Курапатаў затрымалі дваіх актывістаў
![8 чэрвеня падчас пратэсту супраць рэстарацыі каля Курапатаў затрымалі дваіх актывістаў](https://gdb.rferl.org/1F50F000-78BA-4994-99C2-634D0A6D7D10_w800_h450.jpg)
Ля сьцяны забаўляльнага комплексу ў Курапатах зноў зьбіраюцца праціўнікі адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим». Гэта ўжо пяты дзень «курапацкай вахты» — пратэстоўцы не змаглі прадухіліць адкрыцьцё рэстарацыі, ды замінаюць ёй працаваць.