Загіблыя журналісты Радыё Свабода хацелі зрабіць Аўганістан лепшым
Карэспандэнт Абадула Хананзай і відэа-прадусар Аўганскай рэдакцыі Радыё Свабода Сабавун Какар былі сярод некалькіх журналістаў, якія загінулі падчас другога выбуху ў Кабуле 30 красавіка. Загінула і Маграм Дурані, 28-гадовая студэнтка, якая праходзіла практыку перад тым, як пачаць працу журналістам у кабульскім бюро Радыё Свабода.