«Міс Расея» падтрымала блякаваньне Telegram і хоча паехаць у Сырыю
Пераможца конкурсу «Міс Расея 2018» 18-гадовая Юлія Палячыхіна заявіла, што падтрымлівае блякаваньне ў Расеі мэсэнджэра Telegram, а таксама гатова наведаць зоны канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і ў Сырыі каб, як яна выказалася, дапамагчы дзецям.