Код Волі. У Менску пачала працу выстава, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці БНР. ФОТА
4 красавіка ў менскім Палацы мастацтва адкрылася выстава «Код: 25.03.2018». Яна працягвае цыкль сьвяточных імпрэзаў, прысьвечаных 100-годзьдзю абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Творцы розных пакаленьняў імкнуліся паказаць, што мары і ідэалы заснавальнікаў БНР актуальныя і сёньня, прымушаюць задумацца пра лёс краіны.