Маці кіроўцы, які судзіцца з Горадзенскім аўтапаркам, напісала на сына заяву ў міліцыю
Былога кіроўцу аўтобуса Дзьмітрыя Юргеля, які судзіцца з адміністрацыяй Горадзенскага аўтапарку за незаконнае, на яго думку, звальненьне, раніцай 28 сакавіка забралі з кватэры ў пастарунак. Заяву на яго напісала маці.