Больш за 20 тысяч лістоў салідарнасьці з палітвязьнем Бяляцкім апублікавалі ў адной кнізе
![Больш за 20 тысяч лістоў салідарнасьці з палітвязьнем Бяляцкім апублікавалі ў адной кнізе](https://gdb.rferl.org/26B00724-47A8-4267-A0FE-AAB688A430F8_cx0_cy14_cw0_w800_h450.jpg)
Праваабаронца Алесь Бяляцкі выпусьціў новую кнігу — «Лісты салідарнасьці». За два з паловай гады, калі палітвязень адбываў пакараньне ў Бабруйскай калёніі, ён сам напісаў на волю больш за тысячу лістоў, а атрымаў у 20 разоў болей.