«Як мяркуеце, дадуць Аньцы кватэру?» Алімпійская чэмпіёнка Гуськова жыве ў адным пакоі з бацькамі
![«Як мяркуеце, дадуць Аньцы кватэру?» Алімпійская чэмпіёнка Гуськова жыве ў адным пакоі з бацькамі](https://gdb.rferl.org/C2132123-38A8-4445-871D-34439E16946F_cx0_cy3_cw0_w800_h450.jpg)
Алімпійская чэмпіёнка 2018 году ў фрыстайле Ганна Гуськова дзеліць адзін пакой на менскай вуліцы Ўсходняй з маці і айчымам. Сям’я спадзяецца, што залаты трыюмф дапаможа вырашыць кватэрнае пытаньне.