Ва Ўкраіне «крымскіх дэзэрціраў» асудзілі на 13 і 14 гадоў
Дарніцкі суд Кіева прысудзіў былога ўкраінскага вайскоўца Максіма Адзінцова да 14 гадоў пазбаўленьня волі. Іншага ўкраінскага вайскоўца Аляксандра Баранава Падольскі суд Кіева асудзіў на 13 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта сайту Крым.Реалии паведаміў адвакат асуджаных Валянціна Рыбін.