Беларусы змогуць прасьцей атрымаць дазвол на пражываньне ў Польшчы і працаваць ва ўсім Эўразьвязе
12 лютага ў сілу ўступілі папраўкі да закона аб замежніках. Паводле зьменаў у законе, грамадзяне краін па-за Эўразьвязу могуць пераносіць свае кампаніі ў Польшчу і на гэтай аснове атрымліваць дазвол на часовае знаходжаньне ў краіне.