У Смаргоні раённая газэта апублікавала сьпіс кандыдатаў з апярэджаньнем
Гарадзенскі праваабарончы сайт harodniaspring.org западозрыў смаргонскую раённую газэту «Светлы шлях» у тым, што яна апублікавала сьпіс кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 18 лютага да таго, як іх зацьвердзіла акруговая камісія.