Былы адвакат Паганяйла: «За часамі Шушкевіча і ў нас суды вызвалялі падсьледных з-пад варты»
Пячорскі раённы суд Кіева адмовіў пракуратуры ў зьмяшчэньні пад варту былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі, падазраванага ў злачынстве. У беларускай судовай практыцы апошніх 20 гадоў фактычна няма выпадкаў, каб адвакат праз суд дамогся вызваленьня падсьледнага.