Ад сёньня паміж Менскам і Вільняй пачынаюць хадзіць электрычкі
У нядзелю зь Вільні ў Менск пачынаюць курсаваць новыя — электрычныя — цягнікі «Літоўскіх чыгунак». Паводле кампаніі, штодня да сталіцы Беларусі змогуць дабрацца значна больш пасажыраў — у двухпавярховых цягніках месцаў удвая болей, чым дагэтуль — 296.