У Баранавічах суд асудзіў карыстальніка «УКантакце» за высьмейваньне фашызму
Баранавіцкі суд асудзіў Ільлю Сянько за допіс з выявай нацысцкай сымболікі на пяць базавых велічыняў (115 рублёў) з канфіскацыяй жорсткага дыску кампутара, вынятага падчас ператрусу. Паводле асуджанага, у сваім допісе ва «ЎКантакце» ён высьмейваў фашызм.