Дом пагарэльцаў у Бешанковічах аднаўляюць талакою
![Дом пагарэльцаў у Бешанковічах аднаўляюць талакою](https://gdb.rferl.org/ab5dcc5a-0377-4efb-b281-3e063c838f51_tv_w800_h450.jpg)
Пяць гадоў уладальнікі брэнду belarusam.by будавалі дом па экалягічных тэхналёгіях з саламяных цюкоў. Аднак ноччу 19 лістапада ў Бешанковічах здарыўся пажар, дом згарэў. Здарэньне выклікала шмат водгукаў у Фэйсбуку, людзі адгукнуліся і дапамагалі грашовымі пераводамі, некалькі чалавек нават прыехалі на дапамогу маладой сям’і разьбіраць папялішча. Цяпер Рамановічы ставяць перад сабой амбітную мэту: літаральна за год яны плянуюць адбудаваць свой экалягічны дом.
Беларусы дапамагаюць belarusam.by: талака на пагарэлішчы дому Рамановічаў